Рух салідарнасці «Разам» адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы

| |

Акцыя закліканая ўшанаваць памяць усіх змагароў за незалежную Беларусь.

Рух салідарнасці „Разам” плануе традыцыйную акцыю ў Львове 8 верасня, на Дзень беларускай вайсковай славы. Акцыя закліканая ўшанаваць памяць усіх змагароў за незалежную Беларусь, паведамляе racyja.com.

Сёлета, як было вырашана на канферэнцыі беларускай інтэлігенцыі ў Чарнігаве, акцыя пройдзе пад знакам кампаніі „Каліноўскі2019”, кажа сустаршыня руху Алена Талстая:

– Увесну, падчас ушанавання Каліноўкага ў Вільні, мы прывезлі адтуль зямлю, з месца пахавання Кастуся Каліноўскага. Такім чынам праз Менск мы мусім давезці яе да Львова, каб там далучыць да пахавання ўдзельнікаў вызвольнага паўстання – гэта Сымон Шыдлоўскі, якому там стаіць выдатны помнік, і яго паплечнікі.

Алена Талстая падкрэсліла, што беларусам як на Радзіме, так і за мяжой неабходна памятаць сваіх герояў і распавядаць іншым народам пра змаганне за вольную Беларусь. Вельмі істотна даносіць праўду пра беларускую гісторыю, каб унікаць у далейшым міфаў, быццам незалежнасць упала беларусам з неба. Патрыёт павінен ведаць асобаў розных пакаленняў, якія ахвяравалі свабодай і жыццём дзеля Бацькаўшчыны.

Источник

Предыдущая новость

«Газпром» резко повысил цены на газ для стран СНГ

Украинский сайт «Гордон» подвергся самой мощной DDоS-атаке за все время существования

Следующая новость