На Дзяды праскія беларусы ўшанавалі выбітных дзеячоў БНР

Фото: RFL/RL

У іх ліку — два прэзыдэнты беларускай незалежнай дзяржавы.

У Празе на Альшанскіх могілках адбылося ўшанаваньне выбітных беларусаў — прэзыдэнтаў Рады БНР Пятра Крэчэўскага і Васіля Захаркі, консула БНР Міколы Вяршыніна і сьпявака Міхася Забэйды-Сумінцкага, перадае «Радыё Сваобда».

Праскія беларусы прыбралі магілы, усклалі кветкі. Памінальнае набажэнства правёў сьвятар грэка-каталіцкай царквы айцец Андрусь Абламейка.

Фото: RFL/RL

Фото: RFL/RL

Фото: RFL/RL